22 января, 21:57

Сочините сказку на белорусском языке

+1
Ответы (1)
  1. 22 января, 22:51
    0
    Адзiн чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзiць мядзведзь. - Гэй, чалавек, давай будзем барукацца! Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач, дзе з iм барукацца! Сцiсне лапамi - i дух вон ... - Э, - кажа чалавек, - што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзiм, цi маеш ты сiлу. - А як глядзець будзем? - пытаецца мядзведзь. Узяў чалавек сякеру, расшчапiў пень зверху, убiў у расколiну клiн i кажа: - Калi раздзярэш гэты пень лапаю, значыць, маеш сiлу. Тады я з табою буду барукацца. Ну, мядзведзь, не падумаўшы, тыц лапу ў расколiну. А чалавек тым часам трах абухом па клiну - той i выскачыў. Тут пень i сцiснуў мядзведзеву лапу, як абцугамi. Раве мядзведзь, скача на трох лапах, а нi расшчапiць пня, нi вырвацца з яго не можа. - Но што, - кажа чалавек, - будзеш барукацца са мною? - Не, - енчыць мядзведзь, - Не буду. - То-та ж, - сказаў чалавек. - Не толькi сiлаю барукацца можна, а i розумам. Убiў ён клiн назад у пень; мядзведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкi. З таго часу ён i баiцца сустракацца з чалавекам.
Знаете ответ на вопрос?
Не уверены в ответе?
Правильный ответ на вопрос 👍 «Сочините сказку на белорусском языке ...» по предмету 📗 Литература. Развернутая система поиска нашего сайта обязательно приведёт вас к нужной информации. Как вариант - оцените ответы на похожие вопросы. Но если вдруг и это не помогло - задавайте свой вопрос знающим оппонентам, которые быстро дадут на него ответ!
Искать готовые ответы
Новые вопросы по литературе